У сшытку прадстаўлены практыкаванні для засваення тэматычнай лексікі ў адпаведнасці з праграмным матэрыялам па беларускай мове для 1 класа. Змешчаныя малюнкі, заданнi з выкарыстаннем розных вiдаў дзейнасцi, у тым лiку з выкарыстаннем рознакаляровых наклеек, абудзяць цiкавасць вучняў да роднай мовы. А словы, сказы, тэксты створаць умовы для арганізацыі настаўнікам дыферэнцыраванай работы ў класе. Да кожнай тэматычнай групы прапануецца дыягнастычны матэрыял «Паўтараем, свае веды ўзбагачаем». Асноўная тэматычная лексiка змешчана ў “Тэматычным малюнкавым слоўнiку”. Адрасуецца вучням, настаўнікам, бацькам.