У дапаможніку прадстаўлены матэрыял для комплекснага рашэння задач фарміравання і развіцця беларускага маўлення, пашырэння слоўнікавага запасу і прапедэўтыкі навучання чытанню па-беларуску ў 1-м класе. Выданне структуравана ў адпаведнасці з вывучаемымі тэмамі па прадмеце «Беларуская мова». Асаблівасцю матэрыялу з’яўляецца тое, што яго можна выкарыстоўваць для работы з вучнямі з розным узроўнем сфарміраванасці навыку чытання, з улікам пераносу на беларускую мову навыку чытання, набытага на ўроках навучання грамаце. Малюнкавы слоўнік, разнастайныя займальныя і стандартныя заданні зацікавяць вучняў і будуць спрыяць трываламу засваенню тэматычнай лексікі. Матэрыял блока «Правер сябе» дазволіць арганізаваць праверку ведаў па раздзелах у гульнявой форме. Дапаможнік можа быць выкарыстаны педагогам як дадатковы матэрыял для арганізацыі вучэбнай дзейнасці. Адрасуецца настаўнікам 1-х класаў школ з рускай мовай навучання і бацькам. першакласнікаў.