Выданне ўяўляе сабой рабочы сшытак па беларускай мове, падрыхтаваны ў адпаведнасці з вывучаемымі тэмамі па прадмеце «Беларуская мова» ў 3-м класе. Асаблівасцю дадзенага сшытка з’яўляецца яго паўрочная структура і змест кожнай тэмы, заснаваныя на логіцы вывучэння вучэбнага матэрыялу, якія ўключаюць чыстапісанне, слоўнікава-арфаграфічную работу, разнастайныя рознаўзроўневыя стандартныя і займальныя заданні, а таксама арыгінальную рэфлексію. Асаблівая ўвага ў сшытку нададзена развіццю маўлення вучняў з дапамогай выканання заданняў на словаўтварэнне, удакладненне сэнсу прыказак, устойлівых выразаў, падрыхтоўцы да напісання пераказаў і сачыненняў. Выданне можа быць выкарыстана як дадатковы матэрыял для замацавання ведаў, арганізацыі самастойнай работы і ў пазаўрочнай дзейнасці. Адрасуецца вучням 3-х класаў.