Выданне ўяўляе сабой рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 2-га класа. Ён прызначаны для арганізацыі дыферэнцыраванай работы вучняў. У першым блоку карткі падзелены на два варыянты: карткі 1-га варыянта прапануюцца дзецям з сярэднім і нізкім тэмпам працы; карткі 2-га варыянта могуць быць прапанаваны дзецям, якія паспяхова спраўляюцца з праграмным матэрыялам. У другім варыянце шостае заданне адрасавана вучням для падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове. У наступным блоку прадстаўлены карткі з заліковымі працамі — пісьмовымі працамі, якія ўключаюць заданні па ўсіх пройдзеных у пэўнай чвэрці тэмах. Дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці са зместам праграмы па беларускай мове для 2-га класа школ з рускай мовай навучання. Адрасуецца настаўнікам і навучэнцам пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.