У выданні прадстаўлены падрабязныя распрацоўкі ўрокаў беларускай мовы ў першым класе для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання. Дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з дзеючай вучэбнай праграмай, прыкладным каляндарна-тэматычным планаваннем, вучэбным дапаможнікам “Беларуская мова”. У выданні рэалізавана аптымальнае спалучэнне эфектыўных метадаў і прыёмаў, якія дапамогуць педагогу паспяхова вырашыць задачы па арганізацыі і правядзенні ўрокаў беларускай мовы. Наяўнасць разнастайнага дыдактычнага матэрыялу (гульні, рэбусы, загадкі і інш.) зробіць навучанне беларускай мове займальным і цікавым для першакласнікаў. Адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.