(1337) Ласункі агарода, саду, лесу 6 – 10 гадоў (Мае першыя словы па-беларуску)

10.40 бел. руб.

Ілюстраваны даведнік “Ласункі агарода, саду, лесу” з серыі “Мае першыя словы па-беларуску” знаёміць юнага чытача з разнастайнымі і шчодрымі дарамі зямлі, якія чалавек можа знайсці і сабраць у дзікай прыродзе або спецыяльна вырасціць на сваім прысядзібным участку. Кожны разварот выдання ўтрымлівае яркія каляровыя фотаздымкі з выявамі пладоў гародніны і садавіны, лясных і садовых ягад, розных відаў грыбоў і прадуктаў пчалярства. Акрамя таго, паказаны ланцужкі жыццёва неабходных сувязей паміж раслінамі і насякомымі, пададзена даведачная інфармацыя пра карысць глебапаляпшальных культур (сідэратаў) і адметныя прыкметы падобных раслін і грыбоў-двайнікоў. Простыя, даступныя для ўспрымання схемы і кароткія, ёмістыя тэксты з рубрыкі “А ці ведаеш ты, што…”, з аднаго боку, пашыраюць і дэталізуюць школьныя веды дзіцяці па дадзенай тэматыцы, з другога боку, накіраваны на абуджэнне яго пазнавальнай цікавасці, вызначэнне патрэбы з апорай на атрыманыя з тэкстаў звесткі задаваць дадатковыя пытанні, усталёўваць адпаведныя прычынна-выніковыя сувязі. Займальнае маляўнічае выданне дапаможа арганізаваць вольны час вашага дапытлівага дзіцяці і стане добрым памагатым у яго развіцці.

-
+

Описание

Детали

Класс

1 класс, 2 класс, 3 класс, Дошкольное образование, Подготовка к школе

Предмет

Беларуская мова

Автор

Издательство

ISBN

Акция
×
×

Корзина