(1237) Беларуская мова. 1 клас. Рабочы сшытак.

4.90 бел. руб.

Please wait while flipbook is loading. For more related info, FAQs and issues please refer to dFlip 3D Flipbook Wordpress Help documentation.

Дапаможнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання. Рабочы сшытак утрымлівае распрацаваныя да кожных заняткаў заданні, якія тэматычна і лексічна цесна звязаны са зместам канкрэтнага ўрока і адпавядаюць праграмным патрабаванням па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”. Прапанаваныя практыкаванні ўмоўна можна падзяліць на дзве групы, першая з якіх накіравана на развіццё ў першакласнікаў артыкуляцыйнага апарату, адпрацоўку правільнага вымаўлення спецыфічных гукаў беларускай мовы — [г], [ў], [дж], [ч], [р], [дз’], [ц’], спалучэння [шч]. Невялікія графічныя заданні, што прапануюцца на старонках сшытка, дазволяць пазнаёміць дзяцей з напісаннем некаторых літар беларускага алфавіта, ужываннем знака апострафа. Другая група практыкаванняў утрымлівае лексічны і ілюстрацыйны матэрыял для замацавання вывучаемай на ўроку тэмы, фарміравання ўмення чытаць па-беларуску склады, словы, сказы, а таксама праверкі ўзроўню разумення вучнямі ўспрынятага на слых твора (казкі ці апавядання, прачытанага настаўнікам). Дадзеныя для завучвання напрыканцы кожнага ўрока вершаваныя радкі садзейнічаюць развіццю ў першакласнікаў маўленчага слыху, памяці, пашырэнню слоўнікавага запасу. Выданне дапаможа настаўніку арганізаваць на ўроку розныя віды дзейнасці, якія будуць садзейнічаць выпрацоўцы ў дзяцей цікавасці да вывучэння роднай мовы.

-
+
Артикул: 1237 Категория: 1 класс: ()

Детали

Класс

1 класс

Предмет

Беларуская мова

Автор

Бялова

Издательство

АiВ

ISBN

978-985-599-768-0

×
×

Корзина