Дапаможнік уяўляе сабой картатэку дыдактычных матэрыялаў: заданні, слоўнікі, памяткі для развіцця маўлення вучняў 3-га класа. Рознаўзроўневыя заданні сістэматызаваны па тэмах і пададзены на картках. Слоўнічкі ўключаюць: тэматычны слоўнік, слоўнікавыя словы, якія вывучаюцца ў 3-м класе, слоўнікі сінонімаў, антонімаў, устойлівых выразаў, ветлівых слоў, мудрых выслоўяў. Памяткі ўтрымліваюць схемы, алгарытмы з прыкладамі выканання заданняў па развіцці маўлення. Дапаможнік адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў для арганізацыі работы па развіцці маўлення на ўроках беларускай мовы, у пазаўрочнай і пазашкольнай дзейнасці з улікам дыферэнцыраванага падыходу.