Выданне ўяўляе сабой рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 3-га класа, які прызначаны для арганізацыі дыферэнцыраванай работы вучняў. У першым блоку карткі падзелены на два варыянты. Карткі 1-га варыянта прапануюцца дзецям з сярэднім і нізкім тэмпам працы. Карткі 2-га варыянта могуць быць прапанаваны дзецям, якія паспяхова спраўляюцца з праграмным матэрыялам, шостае заданне адрасавана вучням для падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове. У другім блоку прадстаўлены карткі з заліковымі работамі, якія ўключаюць заданні па ўсіх пройдзеных у пэўнай чвэрці тэмах. Дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы па беларускай мове для 3-га класа школ з рускай мовай навучання. Адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў.