Трэнажор прызначаны для фармiравання i замацавання граматычных уменняў i навыкаў, а таксама для развiцця маўленча-камунiкатыўнай дзейнасцi, узбагачэння i актывiзацыi лексiчнага запасу вучняў. Прадстаўлены ў выданнi матэрыял змяшчае вялiкую колькасць заданняў, якiя дапамогуць асвоiць усе раздзелы курса беларускай мовы, вывучаемыя ў 4-м класе i давесцi выкарыстанне правiл на практыцы да аўтаматызма. Спецыяльна падабраныя заданнi выпрацуюць у вучня канцэнтрацыю i замацуюць эфект навучання, што ў вынiку станоўча скажыцца на пiсьме i ў вусным маўленнi. Прадстаўлены матэрыял адпавядае школьнай праграме навучання беларускай мове.