Дапаможнік для вучняў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць агульнаадукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі,з рускай мовай навучання і выхавання. У выданні падаецца сістэма заданняў, накіраваных на выпрацоўку практычных уменняў, развіццё вуснага маўлення, пашырэнне слоўнікавага запасу вучняў. У дапаможнік таксама ўключаны алгарытмы, памяткі, тэставыя заданні, якія дапамогуць паўтарыць правілы, замацаваць атрыманыя веды, праверыць якасць засваення матэрыялу. Прапанаваны матэрыял можа быць выкарыстаны пры арганізацыі групавой і індывідуальнай работы як на ўроках, так і на стымулюючых і падтрымліваючых занятках. Адрасавана вучням 4-га класа, настаўнікам, бацькам.