Выданне ўяўляе сабою рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 4-га класа. З яго дапамогай магчыма арганізаваць дыферэнцыраваную работу вучняў за кошт таго, што ў першым блоку карткі падзелены на два варыянты. Карткі 1-га варыянта прапануюцца дзецям з сярэднім і нізкім тэмпам працы ў навучанні беларускай мове. Карткі 2-га варыянта могуць быць прапанаваны дзецям, якія паспяхова спраўляюцца з праграмным матэрыялам. У другім блоку прадстаўлены карткі з заліковымі работамі, якія ўключаюць заданні па ўсіх пройдзеных у пэўнай чвэрці тэмах. Адрасуецца настаўнікам і навучэнцам пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.