У выданні прадстаўлены ўсе слоўнікавыя словы, якія вывучаюцца ў 4-м класе, і эфектыўны матэрыял для іх засваення. Графічныя і гукавыя асацыяцыі, тлумачэнне слоў, разнастайныя стандартныя і займальныя заданні з устойлівымі выразамі, прымаўкамі і прыказкамі, а таксама каляровыя рэбусы і наклейкі, шыфроўкі, крыжаванкі, памяткі і алгарытмы, этымалагічная даведка, матэрыялы блока «Правер сябе» дапамогуць настаўніку арганізаваць плённую і цікавую працу са слоўнікавымі словамі. Заданні складзены з улікам актывізацыі розных відаў памяці навучэнцаў. Адметнай рысай дадзенага выдання з’яўляецца тое, што яно скіравана на развіццё моўнай, камунікатыўнай, лінгвакультуралагічнай и метапрадметных кампетэнцый. Адрасуецца вучням 4-х класаў, настаўнікам пачатковых класаў.