Выданне падрыхтавана ў адпаведнасці з дзеючай праграмай па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”. З яго дапамогай вучні змогуць сістэматызаваць і замацаваць веды, пазбавіцца магчымых прабелаў у іх. Матэрыял пададзены ў нагляднай і даступнай для разумення малодшымі школьнікамі форме — у выглядзе табліц, схем, алгарытмаў і памятак. Дапаможнік будзе карысны для: ✓ сістэматызацыі атрыманых на ўроку ведаў, ✓ дадатковай адпрацоўкі тэмы, ✓ паўтарэння і замацавання вучэбнага матэрыялу, ✓ падрыхтоўкі да заняткаў, самастойных і кантрольных работ.