(Д020) Чую, бачу, гавару. Вучэбны наглядны дапаможнiк. (Рекомендовано МО)

16.50 бел. руб.

Please wait while flipbook is loading. For more related info, FAQs and issues please refer to dFlip 3D Flipbook Wordpress Help documentation.

Рэкамендавана навукова-метадычнай установай “Нацыянальны iнстытут адукацыi” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кніга ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці. Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькi праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе. Словаўжыванне выступае ў сказах выразна, досціпна, з гумарам. Матэрыялы “Чую, бачу, гавару” дапамагаюць выдатна вучыцца і плённа бавіць вольны час, атрымліваць дадатковыя веды па розным школьным прадметам. Кніга з’яўляецца унікальнай энцыклапедыяй навакольнага свету на беларускай мове. Даспадобы прыйдзецца выданне як дапытлівым вучням, так і іх бацькам. “Чую, бачу, гавару” змяшчае больш чым шэсцьдзесят тэм са школьнай праграмы пачатковых класаў. Кожная тэма падаецца па прынцыпу ад простага да складанага. Гэта робіць выданне яшчэ і карысным для дзяцей, якія сутыкаюцца з цяжкасцямі ў пабудаванні лагічных ланцужкоў і вынікаў. Дапаможнік можа стаць асновай для распрацоўкі індывідуальных картачак, творчых заданняў. У хатняй падрыхтоўцы – базай для падрыхтоўкі да дыктовак слоўнікавых слоў і самаправеркі вучняў. Пададзены ў слоўніку тэматычны лексічны матэрыял можна вывучаць і не прытрымліваючыся прапанаванай паслядоўнасці. Ён будзе цудоўным дапаможнікам і для старэйшых дашкольнікаў. Для подпісаў пад малюнкамі ў кнізе, выкарыстаны багацейшы рэсурс беларускай мастацкай літаратуры. Радкі з твораў класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Н. Гілевіча і сучаснікаў Э. Агняцвет, В. Віткі, А. Вольскага, , В. Жуковіча, Ул. Ліпскага, Ул. Мацвеенкі, М. Танка, К. Цвіркі, М. Чарняўскага, – ператвараюць маляўнічы слоўнік у сапраўдную літаратурную скарбонку! Калі гартаецца гэта каляровае выданне, узнімаецца настрой, становіцца весялей пазіраць навокал і пазнаваць свет. Распрацаваны з улiкам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу. Адрасуецца вучням пачатковых класаў школ з беларускай i рускай мовамi навучання.

-
+

Детали

Класс

1 класс, 2 класс, Дошкольное образование, Подготовка к школе

Предмет

Беларуская лiтаратура, Беларуская мова

Автор

Клышка

Издательство

Жасскон

ISBN

978-985-700-999-2

×
×

Корзина