(4122) ФЗ. Фразеалагізмы беларускай мовы. “У краіне знаемых незнаемцаў”. Рабочы сшытак. 4 клас. (Электронная версия ПЛАН-КОНСПЕКТА для бесплатного скачивания на сайте p-shkola.by!) (Рекомендовано МО)
6.20 бел. руб.
Please wait while flipbook is loading. For more related info, FAQs and issues please refer to dFlip 3D Flipbook Wordpress Help documentation.
Описание
У рабочым сшытку прадстаўлены практыкаванні, якія выконваюцца на факультатыўных занятках «У краіне знаёмых незнаёмцаў». Змест заняткаў распрацаваны ў адпаведнасці з аднайменнай вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў для III–IV класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Прапанаваныя практыкаванні закліканы рашаць шэраг узаемаабумоўленых задач: узбагачэнне слоўніка навучэнцаў найбольш частотнымі фразеалагізмамі, развіццё вобразнасці, ацэначнасці, эмацыянальнасці дзіцячага маўлення; навучанне правільнаму выкарыстанню засвоеных фразеалагізмаў у розных сітуацыях зносін; развіццё творчага патэнцыялу навучэнцаў; асэнсаванне імі беларускай мовы як нацыянальнай каштоўнасці, сродку замацавання культурных традыцый беларускага народа.
Асноўнымі крытэрыямі адбору матэрыялу для факультатыўных заняткаў сталі адпаведнасць складанасці зместу навучання вучэбным і ўзростава-псіхалагічным магчымасцям навучэнцаў пачатковых класаў; нацыянальна-культурная адметнасць фразеалагізмаў, іх распаўсюджанасць у вусным беларускім маўленні, сітуацыйная каштоўнасць.
Асноўнай формай арганізацыі факультатыўных заняткаў абрана гульня-падарожжа. Гэта тлумачыцца тым, што вучэбная дзейнасць у навучэнцаў пачатковых класаў можна быць паўнацэнна сфарміравана толькі на аснове гульнявой. У працэсе гульні дзеці без цяжкасцяў запамінаюць кампанентны склад многіх фразеалагізмаў і замацаваны за імі сэнс.
У рабочым сшытку прадстаўлены розныя віды працы з фразеалагізмамі: назіранні за выкарыстаннем іх у мастацкіх тэкстах, тлумачэнне значэнняў фразеалгізмаў, знаёмства з іх этымалогіяй, выкарыстанне фразеалагізмаў у маўленні, групоўка засвоеных фразеалагічных адзінак, супастаўленне эквівалентных фразеалагічных адзінак беларускай і рускай моў:
Такая арганізацыя работы з фразеалагізмамі дапаможа засвоіць значную колькасць фразеалагічных адзінак, увесці іх у маўленне вучняў і, безумоўна, паспрыяе фарміраванняю лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі навучэнцаў пачатковых класаў.
Детали
Класс | 4 класс |
---|---|
Предмет | Беларуская мова |
Автор | |
Издательство | |
ISBN |