(1317) ФЗ. Нескладаная чытанка па складах. 1 класс.

9.90 бел. руб.

Please wait while flipbook is loading. For more related info, FAQs and issues please refer to dFlip 3D Flipbook Wordpress Help documentation.

«Нескладаная чытанка па складах» — гэта новая прыступка на шляху развіцця чытання пасля буквара. Кароценькія гісторыі і вершыкі лёгка даюцца дзецям, якія толькі-толькі навучыліся чытаць.

• Малюнкі замест некаторых слоў дапамагаюць развіць хуткасць чытання і дазваляюць адпачыць вачам.
• Адмысловая разметка разбівае словы не толькі на склады, але і на меншыя, больш зручныя для ўспрымання адзінкі чытання.
• Буйны шрыфт і вялікая адлегласць паміж радкамі дазваляюць вадзіць пальчыкам па радках. Кніга «Нескладаная чытанка па складах» пабудавана паводле прынцыпу «ад простага да складанага». Тэксты складзены пераважна з простых слоў, а словы — з простых складоў. Складападзел слоў зроблены паводле закону ўзрастання гучнасцi, якi не заўжды супадае з марфемным падзелам i правiламi пераносу. Багата ілюстраванае выданне дазваляе зрабіць чытанне захапляльным і больш асэнсаваным. Няхай дзіця зацікавіцца кнігай i тады пачне чытаць само, бо чытанне павінна прыносіць радасць і дзецям, і дарослым. Чытанне ні ў якім разе не можа быць павіннасцю ці пакараннем. А за прачытаныя радкі кожнаму будзе прыемна пачуць шчырую пахвалу!

-
+
Артикул: 1317 Категория: 1 класс: () Метка:

Детали

Класс

1 класс

Предмет

Беларуская лiтаратура

Автор

Издательство

ISBN

×
×

Корзина