Дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы серыі “Кампетэнтнасны падыход” уяўляюць сабой дадатковы матэрыял да дзеючага ВМК па літаратурным чытанні для ІI класа, які настаўнік можа скарыстаць на ўроках для дыферэнцыяцыі навучання, на факультатыўных, стымулюючых занятках, у пазавучэбнай дзейнасці пры падрыхтоўцы да інтэлектуальных конкурсаў і алімпіяд. Дапаможнік адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.