У дапаможніку змешчаны матэрыял у выглядзе простых для ўспрымання памятак, якія дазволяць вучню прадуктыўна працаваць з тэкстам, праводзіць яго аналіз і інтэрпрэтаваць, вызначаць жанр твора. Прыведзены алгарытмы па вызначэнні тэмы, галоўнай думкі, кампазіцыі тэксту, па складанні плана, характарыстыкі героя, па падрыхтоўцы пераказу, па рабоце з разнастайнымі жанрамі ў адпаведнасці з праграмай пачатковай школы. Дадзены прыклады, якія дазволяць вучню зразумець, як працаваць з гэтымі алгарытмамі. У выданне ўключаны слоўнік чытача, які дапаможа вучню знайсці даступныя і выразныя азначэнні розных тэрмінаў, якія сустракаюцца ў тэксце, пабудаваць свой адказ для складання характарыстыкі героя і апісання настрою або выказвання сваіх адносін да прачытанага. Адрасавана вучням пачатковых класаў, настаўнікам, а таксама бацькам.