Дапаможнік уяўляе сабой хрэстаматыю па пазакласным чытанні для вучняў 2 класа з тэкстамі, якія рэкамендаваны вучэбнай праграмай для чытання дома. Уключае найбольш цікавыя творы па кожным раздзеле літаратурнага чытання, а таксама пытанні і заданні, накіраваныя на фарміраванне чытацкіх уменняў і цікавасці да чытання. Дапаможнік дапоўнены інфармацыяй пра аўтараў — цікавыя факты з біяграфіі і гісторыі ўзнікнення твораў, а таксама памяткамі, якія дапамогуць фарміраваць навыкі працы з кнігай і навыкі аналізу тэксту. Адрасуецца навучэнцам 2-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.