Кнiга складзена на аснове матэрыялу вучэбнага дапаможнiка па лiтаратурным чытаннi. Змяшчае заданнi (па варыянтах) для тэматычнага кантролю ведаў i ўменняў вучняў па лiтаратурным чытаннi ў 4 класе, а таксама для кантролю сфармiраванасцi навыку чытання. Прапанаваны практычны матэрыял дапаможа настаўнiку разнастаiць формы кантролю па прадмеце “Лiтаратурнае чытанне”. Заданнi i практыкаваннi дапаможнiка скiраваны на адпрацоўку навыку чытання, фармiраванне ўмення аналiзаваць мастацкi тэкст, узбагачэнне слоўнiкавага запасу навучэнцаў, развiццё творчых здольнасцей. Адрасуецца настаўнiкам пачатковых класаў, вучням 4 класа i iх бацькам.