Выданне ўяўляе сабой сшытак для замацавання і кантролю ведаў, падрыхтаваны ў адпаведнасці з вывучаемымі тэмамі па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь» у 4-м класе і з патрабаваннямі вучэбнай праграмы (2024 г.). Шматлікія каляровыя ілюстрацыі, заданні ў займальнай форме будуць спрыяць павышэнню цікавасці да прадмета, больш усвядомленаму і глыбокаму засваенню ведаў. Адметнай асаблівасцю сшытка з’яўляюцца: разнастайныя заданні да кожнага ўрока; выкарыстанне ў заданнях картасхем для фарміравання ўмення працаваць з картай, табліц, якія дапамагаюць вылучыць галоўнае ў матэрыяле; «Дзённік падарожжа па гарадах Беларусі» і пералік памятных дат і дзяржаўных свят. Выданне можа быть выкарыстана пры арганізацыі вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці вучняў на занятках і пры выкананні дамашніх заданняў. Адрасуецца вучням 4-х класаў.