(6038) Настольная кніга настаўніка гісторыі.

27.00 бел. руб.

Please wait while flipbook is loading. For more related info, FAQs and issues please refer to dFlip 3D Flipbook Wordpress Help documentation.

Дамаможнік А. А. Корзюка «Настольная кніга настаўніка гісторыі» –першае падобнае выданне ў шэрагу літаратуры па выкладанні гісторыі ў Рэспубліцы Беларусь. Уяўляе сабой актуальны практыкаарыентаваны метадычны дапаможнік для настаўнікаў. Упершыню пад адной вокладкай сістэмна прадстаўлены дыдактычныя і метадычныя асновы арганізацыі эфектыўнага ўрока, комплексна раскрываюцца класічныя і сучасныя метады, прыёмы і тэхналогіі навучання гісторыі і асноўныя формы арганізацыі актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў ва ўмовах мадэрнізацыі школьнай гістарычнай адукацыі і кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні прадмету. Дапаможнік напісаны з улікам навейшых тэндэнцый развіцця дыдактыкі гісторыі і школьнай гістарычнай адукацыі. Выданне змяшчае вялікую колькасць практычнага матэрыялу, які можа быць выкарыстаны педагогамі ў якасці дыдактычнага інструментару ў працэсе навучання гісторыі, а таксама паслужыць асновай для распрацоўкі ўласных метадычных прадуктаў. Настаўнік зможа падабраць аптымальныя прыёмы і сродкі навучання з улікам узроставых асаблівасцяў, пазнавальных магчымасцяў вучняў канкрэтнага класа і самастойна сканструяваць іх змест. Дапаможнік адрасаваны настаўнікам гісторыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, метадыстам устаноў дадатковай адукацыі дарослых, спецыялістам у галіне гістарычнай адукацыі і методыкі выкладання гісторыі, студэнтам гістарычных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі, магістрантам, аспірантам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі выкладання гісторыі.

-
+

Детали

Класс

10 класс, 11 класс, 6 класс, 7 класс, 8 класс, 9 класс

Предмет

История

Автор

Корзюк

Издательство

АiВ

ISBN

978-985-599-602-7

×
×

Корзина