Камплект дэманстрацыйных матэрыялаў “Партрэты класікаў беларускай літаратуры” прысвечаны айчынным пісьменнікам, з творчасцю якіх вучні знаёмяцца на ўроках літаратуры на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Выданне ўтрымлівае: партрэт кожнага пісьменніка; асноўныя звесткі з біяграфіі; выбраныя творы і зборнікі; кароткі агляд жыццёвага шляху. Выкарыстанне дадзеных матэрыялаў на ўроках літаратуры будзе садзейнічаць пашырэнню кругагляду вучняў, абуджэнню ў іх цікавасці да вывучэння нацыянальнай культуры і літаратуры, павышэнню матывацыі да чытання на роднай мове. Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Камплект з 12 партрэтаў 21 х 30 см