У дапаможніку прыводзіцца дыдактычны матэрыял, падабраны ў адпаведнасці з асноўнымі задачамі навучання беларускай мове і патрабаваннямі вучэбнай праграмы для VII класа. Кампетэнтнасна арыентаваныя заданні накіраваны перш за ўсё на фарміраванне прадметных кампетэнцый (моўнай, маўленчай, камунікатыўнай, лінгвакультуралагічнай і сацыякультурнай). Дыягнастычныя матэрыялы прызначаны для праверкі і ацэнкі адукацыйных вынікаў пры ажыццяўленні бягучага і прамежкавага кантролю – пасля вывучэння пэўнай тэмы або раздзела вучэбнай праграмы.Матэрыялы дапаможніка могуць быць выкарыстаны на вучэбных, дадатковых і факультатыўных занятках, для арганізацыі самастойнай працы вучняў.Адрасуецца настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.