Рабочыя сшыткі “Урокі чытацкай граматнасці” ўтрымліваюць тэксты розных жанраў і распрацаваныя да іх заданні. Згодна з кампетэнтнасным падыходам пры навучанні чытанню важна навучыць дзяцей:карыстацца чытаннем як сродкам набыцця ведаў, усведамляць разнастайныя па форме, структуры і логіцы тэксты, з апорай на асабісты вопыт даваць ацэнку адзначаным у іх фактам, падзеям і з’явам, інтэрпрэтаваць успрыняты тэкст, здабываць патрэбную інфармацыю з розных крыніц.Прапанаваныя выданні дадуць магчымасць настаўніку арганізаваць эфектыўную работу па фарміраванні ў вучняў чытацкай граматнасці на ўроках літаратурнага чытання, а таксама ў пазаўрочнай дзейнасці па прадмеце.